Андрэя Дынько выпусцілі пад падпіску аб яўцы

Андрэя Дынько выпусцілі пад падпіску аб яўцы

Галоўны рэдактар часопіса "Наша Гісторыя" Андрэй Дынько вызвалены пад абавязальніцтва аб яўцы, піша ТГ-канал "Нашай Нівы".

"Андрэй Скурко ўзяты пад варту, пра гэта сям’і паведаміў участковы пасля зварота аб знікненні чалавека. Лёс галоўнага рэдактара Ягора Марціновіча ўсё яшчэ невядомы. Яго затрыманне скончылася ў 13:40, да гэтага часу следчыя павінны былі або абраць меру ўтрымання ў вяглядзе варты, або адпусціць іх. Але гэтага не адбылося", — дадалі ў рэдакцыі.

Марціновіча, Дынько і Скурко абвінавачваюць у тым, што яны няправільна аплачвалі камуналку за памяшканне офіса і быццам бы недаплацілі 3000 рублёў.

Нашаніўцаў затрымалі 8 ліпеня. 16 ліпеня на волю выйшла бухгалтарка выдання Вольга Раковіч. Астатнім тром затрыманым змянілі артыкул абвінавачання.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі