Сёння пройдзе суд над журналістам Андрэем Пачобутам

20 верасня  ў вядомага гродзенскага журналіста і карэспандэнта Gazety Wyborczеj закончылася адтэрміноўка пакарання па крымінальнай справе за “паклёп на прэзідэнта”.



Нагодай сталі артыкулы журналіста на сайце "Беларускі партызан", на старонках "Gazety Wyborczеj", а таксама ў яго блогу. Гаворка ідзе пра рашэнне Ленінскага раённага суда Гродна ад 5 ліпеня 2011 года. Тады Пачобута пакаралі трыма гадамі пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на два гады.



Адметна, што да самой даты заканчэння адтэрміноўкі Пачобут нічога не ведаў пра суд і атрымаў позву толькі 21 верасня. “Ну што ж, будзем вызваляцца, хто ж супраць”, — напісаў журналіст у сваім блогу.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі