Андрусь Такінданг прысвяціў песню Charlie Hebdo і цеснаце ў свеце

Лідар Recha і Harotnica Андрусь Такінданг прэзентаваў новы кліп, які закранае актуальную тэму трагедыі ў Парыжы. "Кулі не вернеш назад", — канстатуе музыка, прыгадваючы Charlie Hebdo. Праўда, сам Андрусь кажа, што ён мае на ўвазе не толькі Парыж, а ў цэлым неспакойную сітуацыю ў свеце:


"Гэта песня пра тое, што ў нашым цесным свеце чужая бяда ўжо не чужая, таму што ўсё можа адбыцца нават вельмі блізка. Хто б мог падумаць, што так блізка, у суседняй Украіне, можа быць вайна?"


Напрыканцы песні Такінданг цытуе верш Максіма Багдановіча:


"Хто мы такія?
Толькі падарожныя — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі i звадкі, боль i горыч,
Калі ўсе мы разам ляцім
Да зор?"


Андрусь мяркуе, што справіцца з сітуацыяй можна дзякуючы літаратуры:


"Калі свет будзе адукаваны, то можна будзе пазбегнуць розных непрыемнасцяў і трагедый".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі