Англійская прэм'ер-ліга аб'явіла пра перанос матчаў з-за смерці каралевы
Англійская футбольная прэм'ер-ліга аб'явіла пра перанос матчаў 7-га тура з-за смерці каралевы Лізаветы II. У гэтыя выхадныя, а таксама ў панядзелак яны праводзіцца не будуць. Калі паядынкі тура згуляюць, аб'явяць пазней.
Брытанская каралева Лізавета II памерла 8 верасня на 97-м годзе жыцця. У Вялікабрытаніі аб'яўлена 10-дзённая нацыянальная жалоба.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.