Анры Хагуш не паехаў на чарговыя зборы “Рубіна”
БАТЭ заяўляе, што кантракт наконт пераходу абаронцы падпісаны, але ў самім казанскім клубе інфармацыю пра Хагуша трымаюць у сакрэце.
Паміж футбольнымі клубамі БАТЭ і "Рубінам" падпісаны трансферны кантракт аб пераходзе ў склад расійскага чэмпіёна 22-гадовага абаронцы Анры Хагуша. Пра гэта паведамляецца на афіцыйным сайце барысаўскай каманды.
Прэс-сакратар БАТЭ Сяргей Дашкевіч распавёў, што ў справе пераходу Хагуша засталіся толькі невялікія дробязі.
Сяргей Дашкевіч: “Клубы ўзгаднілі трансферны кантракт — ён ужо гулец "Рубіна". Ну, калі быць абсалютна дакладным, то ён стане гульцом "Рубіна", калі будуць пастаўленыя ўсе пячаткі — федэрацыя яшчэ паставіць... А паміж клубамі ўжо ёсць папярэдняя дамоўленасць”.
Тым часам у самой казанскай камандзе нічога не каментуюць. Юрыст клуба адказаў Еўрарадыё, што ніякай інфармацыі пра Хагуша яны не дадуць. Прэс-сакратар каманды Максім Лапухоў не на шмат дапоўніў юрыста. Пры гэтым адзначыў, Хагуш на цяперашнія зборы “Рубіна” не паехаў.
Максім Лапухоў: “Я магу сказаць толькі адно: на зборы ў Кампааморы Хагуша няма. Больш ніякай інфармацыі вы ад мяне не атрымаеце”.
“Рубін” выехаў у іспанскі Кампаамор яшчэ 14 лютага. Клуб там прабудзе да канца месяца і правядзе некалькі кантрольных матчаў. Чаму разам з камандай не паехаў былы барысаўскі футбаліст, у Казані гаварыць адмаўляюцца.
Фота: bymedia.net