Аня Жданава выпусціла цалкам рускамоўны LP "Искусство"
Спявачка Аня Жданава апублікавала свой другі па ліку сольны альбом "Искусство". У адрозненні ад англамоўнага папярэдніка "Appetiizer" новая кружэлка цалкам рускамоўная.
Аня кажа, што другі альбом лепшы за першы.
"Адчуваю сілу музыкі і тое, што мы з ёй побач, мы корашы... Адчуваю, што нават калі буду займацца нечым іншым, я знайшла сябе", — дзеліцца думкамі спявачка ў сацыяльных сетках.
Таксама Аня заўважае, што на альбоме ёй хацелася адысці "ад празмернага драматызму і саладжавасці".
"Я большасць рускіх песень слухаю, і мне неяк сорамна. Напэўна, ува мне таксама жыве гэтае слоўнае барока, і я спрабую яго прыручыць".