Апазіцыя будзе без мяне сумаваць — Падабед

Былы камандзір палка міліцыі спецыяльнага прызначэння Юры Падабед лічыць, што апазіцыя будзе без яго сумаваць.
Былы камандзір палка міліцыі спецыяльнага прызначэння Юры Падабед лічыць, што апазіцыя будзе без яго сумаваць.

"Пасля з'яўлення інфармацыі аб прызначэнні новага камандзіра ПМСН мне патэлефанавалі некаторыя прадстаўнікі апазіцыі і выказалі шкадаванне ў сувязі з тым, што не я зараз буду спыняць парушэнні падчас іх несанкцыянаваных мітынгаў", распавёў Падабед агенцтву "Інтэрфакс".

"Мяне знайшлі па тэлефоне ў шпіталі, плакаліся, як яны будуць хадзіць на мітынгі без мяне", сказаў з іроніяй Падабед. Пры гэтым ён дадаў, што "за 10 гадоў добра вывучыў беларускую апазіцыю. Ёсць там і нармальныя людзі, але да лідэраў гэтае слова ўжыць нельга".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі