Апазіцыя падала ў Мінгарвыканкам заяўку на "Марш недармаедаў"

Апазіцыя падала ў Мінгарвыканкам заяўку на "Марш недармаедаў"

30 студзеня прадстаўнікі апазіцыі падалі ў Мінгарвыканкам заяўку на правядзенне "Марша недармаедаў". Акцыю мяркуецца правесці 15 сакавіка. Яна скіраваная супраць дэкрэта  Аляксандра Лукашэнкі №3 "Аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства", павепдмляе БелаПАН.

Заяўнікамі акцыі выступілі адказны сакратар аргкамітэта партыі "Беларуская хрысціянская дэмакратыя" Дзяніс Садоўскі, старшыня Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ірына Вештард, намеснік старшыні Беларускай партыі "Зялёныя" Дзмітрый Кучук і актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Уладзімір Лабудаў.

Заяўнікі плануюць, што шэсце пройдзе ад Акадэміі навук да плошчы Бангалор. Па словах Садоўскага, "гэта будзе шэсце не для апазіцыі, а для новых людзей, якія не задаволеныя указам і якія ўжо цяпер гатовыя адстойваць свае правы".

У аргкамітэт "Марша недармаедаў" уваходзяць Беларуская партыя левых "Справядлівы свет", АГП, рух "За Свабоду", аргкамітэты па стварэнні БХД, Партыі працоўных і партыі "Надзея", БСДП (Грамада), Беларуская партыя "Зялёныя" і грамадзянская кампанія "Наш дом ".

Дарэчы, свой марш супраць дэкрэта №3 рыхтуе Беларускі нацыянальны кангрэс. Ён прызначыў на 17 лютага "Марш раззлаваных беларусаў".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі