Апошнія відэакадры, зробленыя пры жыцці Міхаіла Жызнеўскага (відэа)
Кароткі відэаролік з’явіўся на сайце youtube.com
На ім можна ўбачыць 26-гадовага беларуса Міхаіла Жызнеўскага, які стаіць у абароне Майдану і спявае гімн Украіны.
Гамяльчанін Міхаіл Жызнеўскі цягам апошніх гадоў жыў ва Украіне і быў сябрам арганізацыі УНА-УНСО. Ён загінуў 22 студзеня ў часе беспарадкаў на вуліцы Грушэўскага ў Кіеве — невядомы стрэліў яму ў самае сэрца.
Міхаіл не дажыў да свайго 26-годдзя ўсяго чатыры дні.