Apple хоча закрыць у Telegram тры каналы беларускіх пратэстоўцаў

Apple хоча закрыць у Telegram тры каналы беларускіх пратэстоўцаў

Кампанія Apple звярнулася ў адміністрацыю Telegram з просьбай закрыць тры каналы беларускіх пратэстоўцаў. 

Гэта каналы, дзе публікуюцца асабістыя звесткі грамадзян Беларусі, датычных да фальсіфікацыі выбараў і гвалтоўнага падаўлення вулічных пратэстаў:

@karatelibelarusi
@chatpartizan
@belarusassholes

Пра гэты зварот паведаміў сам заснавальнік Telegram Павел Дураў.

"Іх непакоіла тое, што публікацыя асабістай інфармацыі праваахоўнікаў і прапагандыстаў можа спрыяць наступнаму гвалту. Я думаю, што гэтая сітуацыя не з'яўляецца чорна-белай. Мы, хутчэй за ўсё, пакінем каналы. Але звычайна Apple не прапануе вялікага выбару для такіх праграм, як Telegram, у такіх сітуацыях", — піша Дураў. 

Ён мяркуе, што гэтыя каналы будуць заблакаваныя для карыстальнікаў на iOS. Аднак карыстальнікі іншых платформаў па-ранейшаму змогуць атрымаць да іх доступ. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі