Apple Tea вырашылі, хто пойдзе на іх юбілейны канцэрт бясплатна!

Гурт Apple Tea адчаяўся знайсці назву для адной з новых песень, і, напярэдадні вялікага канцэрта ў к/з “Мінск”, звярнуўся да слухачоў Еўрарадыё па дапамогу. Музыкі прапанавалі безназоўны трэк ды папрасілі прыдумаць для яго назву, якая сама прыходзіла б у галаву падчас праслухоўвання музыкі.


На конкурс прыйшло 23 назвы! Аляксандр Сапега ды Ігар Сацэвіч доўга іх абмяркоўвалі. А пасля паведамілі нам, што ім больш за ўсё спадабалася назва “Relevation” (адкрыццё). Але, на жаль, на альбом яна так і не патрапіла... У апошні момант вялікі сябра гурта ды заснавальнік фестывалю “Jazz in Kiev” Аляксей Коган прапанаваў сваю назву — “Out of Mirrors”. Музыкі пагадзіліся на яе.


Тым не менш, аўтар пераможнага “Relevation” Алеся атрымлівае запрашальнік на канцэрт гурта. Просім Алесю з намі звязацца! 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі