Апублікаваны дэкрэт Лукашэнкі пра пераход улады ў выпадку яго гібелі

Апублікаваны дэкрэт Лукашэнкі пра пераход улады ў выпадку яго гібелі

На Нацыянальным прававымі партале апублікаваны дэкрэт №2 Аляксандра Лукашэнкі ад 9 траўня 2021 года.

Дэкрэт "Аб абароне суверэнітэту і канстытуцыйнага ладу" прадугледжвае, як будуць кіраваць Беларуссю ў выпадку гібелі яе кіраўніка. 

У артыкуле 89 Канстытуцыі гаворыцца, што ў такім выпадку ўлада ў краіне пераходзіць да прэм'ер-міністра. У дэкрэце №2 пазначана, што рашэнні будзе прымаць Савет бяспекі, на пасяджэннях якога старшынюе прэмі'ер-міністр.

У дакуменце таксама пазначана, што ён набывае моц з дня падпісання і з'яўляецца часовым.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі