Арамнава звольнілі з унутраных войскаў

Гэта адбылося, як паведамляе "Комсомольская правда в Беларуси", яшчэ на пачатку жніўня. Алімпійскі чэмпіён быў прапаршчыкам вайсковай часці 5448. Арамнава звольнілі за сістэматычнае невыкананне ўмоваў кантракту больш за два разы. Такое рашэнне было прынятае пасля таго, як спартоўца 2 жніўня спынілі супрацоўнікі ДАІ ў нецвярозым выглядзе.
 
Нагадаем, што Барысаўскі міжгарнізонны суд прысудзіў Арамнава да пазбаўлення правоў кіроўцы на 5 гадоў. Акрамя таго штангіст павінен заплаціць штраф 10,5 млн рублёў (300 базавых велічыняў).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі