Арцём Мілеўскі: Беларускія футбольныя чыноўнікі самі не ведаюць, чаго хочуць

Аляксандр Хацкевіч і Арцём Мілеўскі. Фота з інстаграма Арцёма Мілеўскага.
Аляксандр Хацкевіч і Арцём Мілеўскі. Фота з інстаграма Арцёма Мілеўскага.

Вядомы беларускі футбаліст, які выступаў за "Дынама" (Кіеў) і зборную Украіны, а цяпер абараняе колеры брэсцкага "Дынама", Арцём Мілеўскі лічыць памылкай Беларускай федэрацыі футбола скасаванне кантракту з Аляксандрам Хацкевічам. Галоўны трэнер нацыянальнай зборнай звольнены ў сярэдзіне праваленага адборачнага цыклу да чэмпіяната свету 2018 года, у якім беларусы (ужо пад кіраўніцтвам Ігара Крывушэнкі) занялі апошняе месца ў групе, прайграўшы нават Люксембургу.

"Яны самі не ведаюць, чаго хочуць. Усе выдатна разумелі, што ў беларусаў няма шанцаў выйсці з групы з Францыяй, Швецыяй і Нідэрландамі,заявіў Арцём Мілеўскі ў інтэрв'ю TUT.by. — Нерэальна было патрабаваць ад Хацкевіча першага месца ў групе, з якой нават Нідэрланды не змаглі прабіцца ў стыкавыя матчы. Яму трэба было даць папрацаваць два-тры цыклы, а не, вобразна кажучы, дзве-тры гульні".

У снежні 2016 года Федэрацыя футбола датэрмінова спыніла кантракт з Аляксандрам Хацкевічам. Перад гэтым трэнер адмовіўся пайсці на памяншэнне заробку.

Пасля звальнення Хацкевіч звярнуўся ў футбольны арбітраж АБФФ, патрабуючы прызнаць, што яго кантракт скасаваны без паважнай прычыны. Аднак той стаў на бок федэрацыі. Тады трэнер падаў пазоў у Спартыўны арбітражны суд (CAS) у Лазане, але зноў прайграў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі