"Арт Сядзібе" 8 гадоў — час святкаваць і падводзіць вынікі!

"Арт Сядзібе" 8 гадоў — час святкаваць і падводзіць вынікі!

18 снежня "Арт Сядзіба" святкуе свой восьмы дзень народзінаў. Ну і адначасова, калі ўжо так супала, — Новы год і Каляды. Святкаваць "сядзібаўцы" вырашылі не карпаратывам з банкетам для сваіх, а святочным фэстам для ўсіх у клубе BRUGGE. На сцэну весяліць публіку выйдуць гурты ZRABI, MANDZIK, Love Machine i Luty Sakavik. Больш за тое, "Арт Сядзіба" ўзнагародзіць людзей і ініцыятывы, якія ўразілі сваёй беларускамоўнасцю, прынцыповасцю ды моцай у 2019 годзе.


Ці ёсць чым пахваліцца "Арт Сядзібе" — чаго дасягнулі за 8 гадоў працы? Ці атрымалася дасягнуць пастаўленых адпачатку мэт? Што ў планах?


На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць кіраўнік "Арт Сядзібы" Алесь Снег і менеджар праектаў Уладзіслаў Лепяшынскі.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі