Арына Сабаленка абыграла Марыю Шарапаву на турніры ў Шэньчжэні (відэа)

Арына Сабаленка абыграла Марыю Шарапаву на турніры ў Шэньчжэні (відэа)

Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка абыграла былую першую ракетку свету Марыю Шарапаву ў 1/4 фіналу турніру ў кітайскім Шэньчжэні — 6:1, 4:2. У другім сэце расіянка адмовілася ад барацьбы з-за траўмы. Сабаленка — 13-я ракетка свету, Шарапава — 29-я.

У паўфінале Арына Сабаленка згуляе з кітаянкай Ван Я Фань (у яе 70-е месца ў рэйтынгу). Паядынак пачнецца каля 5-й гадзіны раніцы ў суботу, 5 студзеня.

Сёння ж раніцай беларуска Аляксандра Сасновіч нечакана разгромна прайграла ў чвэрцьфінале турніру ў Брысбене 34-й у рэйтынгу WTA Доне Векіч з Харватыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі