Арына Сабаленка на турніры ў Бірмінгеме прайграла ў першым раўндзе (відэа)

Арына Сабаленка на турніры ў Бірмінгеме прайграла ў першым раўндзе (відэа)

На тэнісным турніры ў Бірмінгеме беларуска Арына Сабаленка (10-ы нумар у рэйтынгу WTA) выбыла ў першым раўндзе. Наша суайчынніца саступіла прадстаўніцы Тайваня Се Шувей (28) — 3:6, 6:2, 6:7 (1:7).

Беларуска прайграла першы сэт, але ўзяла рэванш у другім. Вырашальны сэт складваўся на карысць Сабаленка, і яна вяла з лікам 4:2, але потым прайграла на сваёй падачы. У тай-брэйку нашай суайчынніцы ўдалося ўзяць толькі адно ачко.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі