Арына Сабаленка прайграла Джэсіцы Пегуле на выніковым турніры WTA
Арына Сабаленка
Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка прайграла Джэсіцы Пегуле з ЗША на выніковым турніры Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA). Сустрэча працягвалася 1 гадзіну 29 хвілін, было два сэты, якія завяршыліся з лікам 4:6, 3:6.
Гэты быў матч папярэдняга этапу. Па выніках гэтага этапу дзве наймацнейшыя тэнісісткі з кожнай групы выходзяць у паўфінал турніру. Пегула ўжо забяспечыла сабе права працягнуць барацьбу, а Арыне для выхаду з групы трэба ў наступным матчы атрымаць перамогу над Аленай Рыбакінай з Казахстана.
Папярэдні этап завершыцца 3 лістапада. Вырашальны паядынак турніру запланаваны на 5 лістапада.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.