Цяжкі шлях да ведаў: хто стварае праблемы для студэнтаў з Беларусі — эфір
Ягелонскі ўніверсітэт у Кракаве
У траўні 2024 году Міністэрства адукацыі Беларусі адмовілася выдаваць беларускім абітурыентам даведкі, якія пацвярджаюць сапраўднасць атэстатаў, для замежных ВНУ. Паводле падпісаных прэзідэнтам Польшчы Анджэем Дудай паправак у заканадаўства, пацверджанне заканчэння школы ў Беларусі можна атрымаць у Польшчы праз працэдуру настрыфікацыі — дзяржаўнага прызнання ў іншай краіне дыпломаў, навуковых ступеняў і званняў, атрыманых за мяжой. Дакументы выдаюцца ўстановай Kuratorium Oświaty. Што праўда, для атрымання дакументаў трэба падаць сертыфікат здачы цэнтралізаванага тэставання, па які трэба вяртацца ў Беларусь, што даволі рызыкоўна для многіх беларусаў. Большасць польскіх ВНУ пайшлі насустрач беларусам і пагадзіліся пачакаць да вырашэння ўсіх праблем з дакументамі. Але не ўсе…
Ці сапраўды патрабаванне настрыфікацыі стварае праблемы для студэнтаў і чаму ў кожным ВНУ гэтае пытанне вырашаецца па-рознаму? Што можна ў гэтай сітуацыі зрабіць і якія варыянты прапаноўваюцца адміністрацыяй ВНУ? Якую стратэгію вырашэння праблем, з якімі сутыкаюцца беларускія студэнты за мяжой, варта абраць дэмсілам? На гэтыя ды іншыя пытанні ў эфіры Еўрарадыё адказваюць студэнцкі актывіст Мікіта Паўленка і студэнт Універсітэта імя Адама Міцкевіча ў Познані, актывіст моладзевай арганізацыі “Ліхтар” Максім Залацько.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.