Арына Сабаленка прайграла сотай ракетцы свету

Арына Сабаленка прайграла сотай ракетцы свету

На тэнісным турніры ў Адэлаідзе другая ракетка свету Арына Сабаленка саступіла славенцы Каі Юван, якая займае 100-е месца ў рэйтынгу WTA.

Сустрэча працягвалася паўтары гадзіны. Выніковы лік быў 6:7 (6:8), 1:6 на карысць славенскай тэнісісткі.

Беларуска дапусціла 49 нявымушаных памылак, з якіх 18 былі двайнымі. Яе саперніца памылак не дапусціла. 

У выніку Сабаленка пакідае турнір.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі