Арына Сабаленка прайграла ў 1/4 турніру ў Пекіне
Беларуска Арына Сабаленка (16-ы нумар у рэйтынгу WTA) у 1/4 фіналу тэніснага турніру ў Пекіне прайграла кітаянцы Ван Цян (28) — 5:7, 5:7.
На гэтым турніры наша суайчынніца, як падлічыў "Прессбол", зарабіла 215 рэйтынгавых ачкоў і 178 895 долараў прызавых.