Арына Сабаленка прайграла ў фінале турніру ў Сан-Хасэ

Арына Сабаленка прайграла ў фінале турніру ў Сан-Хасэ

На тэнісным турніры ў амерыканскім Сан-Хасэ беларуска Арына Сабаленка (10-е месца ў рэйтынгу WTA) прайграла кітаянцы Чжэн Сайсай (55) — 3:6, 6:7 (3:7), піша TUT.by. 

На працягу сустрэчы нашая тэнісістка двойчы лідзіравала ў ліку, але зрабіла падчас гульні шмат нявымушаных памылак. Вырашальнае ачко ў другім сэце кітаянка атрымала пасля двайной памылкі Сабаленка.

Гульня працягвалася 1 гадзіну 45 хвілін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі