Арына Сабаленка выйшла ў чацвёрты круг турніру ў Індыян-Уэлсе
На тэнісным турніры ў Індыян-Уэлсе беларуска Арына Сабаленка ў трэцім крузе выйграла ва ўкраінкі Лесі Цурэнка — 6:2, 7:5. Паядынак працягваўся адну гадзіну і 23 хвіліны.
У чацвёртым крузе турніру Сабаленка, якая займае дзявятую пазіцыю ў рэйтынгу WTA, сустрэнецца з восьмай ракеткай свету — немкай Ангелікай Кербер. Гэта будзе іх першы паядынак.
— Sabalenka Aryna (@SabalenkaA) March 12, 2019