Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Кітаі
Арына Сабаленка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Кітаі. У сераду ў 1/8 фіналу першая ракетка Беларусі абыграла амерыканку расійскага паходжання Сафію Кенін — 6:3, 6:3. Сабаленка — 20-я ракетка свету, яе саперніца — 62-я, але ў папярэднім раўндзе яна сенсацыйна абыграла немку Юлію Гергес (Сабаленка выбіла з турніру шостую ракетку свету ўкраінку Эліну Світоліну).
Паядынак для Арыны атрымаўся не вельмі складаным. У другім сэце ёй не хапала настрою і засяроджанасці, пайшлі памылкі, чым скарысталася Кенін. Аднак Сабаленка сабралася і давяла сэт да перамогі.