Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў Кітаі (відэа)

Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру ў Кітаі (відэа)

Арына Сабаленка выйшла ў фінал турніру катэгорыі "Прэм'ер" ва Ухані (Кітай). У паўфінале яна ў двух сэтах абыграла 17-ю ракетку свету Эшлі Барці з Аўстраліі — 7:6, 6:4. Як і прагназавала беларуская тэнісістка, матч быў няпростым (ён працягваўся амаль паўтары гадзіны), асабліва першы сэт. У самыя важныя моманты Сабаленка гуляла ўпэўнена, на яе баку была і ўдача. Дарэчы, букмекеры аддавалі перавагу Арыне, якая ўжо прывучвае балельшчыкаў і спецыялістаў да сваіх перамог над самымі моцнымі саперніцамі.

У суботу ў фінале 20-гадовая Арына Сабаленка сустрэнецца з 22-гадовай Анэт Кантавейт з Эстоніі, 27-й ракеткай свету. Тэлеканал "Беларусь 5" пакажа яго ў жывым эфіры, пачатак у 14:15. Незалежна ад выніку фінальнага паядынку, Сабаленка, якая на сённяшні дзень 20-я ў рэйтынгу WTA, на наступным тыдні палепшыць сваё становішча ў ім.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі