Арыну Сабаленка бачылі ў ЗША з новым хлопцам
Арына Сабаленка
Арыну Сабаленка бачылі ў ЗША з новым хлопцам. Ён суправаджаў беларускую тэнісістку на нядаўнім турніры ў Індыян-Уэлсе. Пра гэта піша амерыканскі журналіст Крэйг Шапіра. Імя хлопца ён не называе. Адзначаецца, што гэта не Грыгар Дзімітраў, з якім Сабаленка размясціла сторыс у Instagram з самалёта ў Маямі з каментаром: "Палёт на стылі".
Сабаленка пасля двух дзён маўчання пракаментавала гібель экс-хакеіста Канстанціна Кальцова, з якім раней была ў блізкіх адносінах. У сваім акаўнце ў Instagram яна адгукнулася кароткім пастом: "Смерць Косці — нечуваная трагедыя, і хоць мы больш не былі разам, маё сэрца разбітае. Калі ласка, паважайце маё асабістае жыццё і асабістае жыццё ягонай сям'і ў гэты цяжкі час".
42-гадовы экс-хакеіст і трэнер зборнай Беларусі Кальцоў загінуў 18 сакавіка ў Маямі — зваліўся з гаўбца ў гатэлі. Мяркуецца, што прычынай смерці стала самагубства. Яго былая жонка кажа, што хутчэй за здарыўся няшчасны выпадак. Арына Сабаленка спачатку знялася з тэніснага турніру ў Маямі, але пасля вырашыла на ім выступіць.
Канстанціна Кальцова пахаваюць у Мінску.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.