Аштрафавалі арганізатара хрэснага ходу па "абароне ад не вельмі добрага Захаду"

Хрэсны ход

Хрэсны ход / dzyannica.by

Арганізатара праваслаўнага хрэснага ходу Мікалая Бондара аштрафавалі на 740 рублёў (20 базавых велічыняў) за адхіленне ад узгодненага ўладамі маршруту, піша "Віцебская Вясна". Такі прысуд вынесла 15 верасня суддзя Бешанковіцкага раёна Кацярына Мацкевіч.

Мікалай Бондар — памочнік благачыннага па будаўніцтве цэркваў храма святога прарока Іллі ў Бешанковічах.

Улетку ён зладзіў хрэсны ход у Шчучынскім раёне. У ім удзельнічалі каля дзесяці чалавек. Удзельнікі з уласнага жадання змянілі маршрут, тым самым парушыўшы патрабаванне Закона "Аб масавых мерапрыемствах".

На судзе Бондар віну за свае дзеянні не прызнаў.

Дарэчы, сёлета ж у чэрвені-ліпені Бондар кіраваў хрэсным ходам з Полацка да Гродна. Мэта акцыі, па яго словах, была ў тым, "каб Госпад умацаваў нашыя межы, стварыў малітоўны шчыт, абараніў ад не вельмі добрага Захаду".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі