Астравічус: большасць дэпутатаў Еўрапарламента лічыць угон самалёта тэрарызмам

Астравічус: большасць дэпутатаў Еўрапарламента лічыць угон самалёта тэрарызмам

У Нюрнбергу працягваецца міжнародная прававая канферэнцыя, на якой разглядаюцца злачынствы рэжыму Аляксандра Лукашэнкі са жніўня 2020 года.

Адвакат Томаш Вілінскі, як перадае прэс-служба НАУ, заявіў, што зробіць усё, каб Лукашэнка і супрацоўнікі беларускіх спецслужбаў сталі перад міжнародным судом. "Яны павінны быць абвінавачаныя ў генацыдзе", — дадаў юрыст. Ён назваў Лукашэнку тэрарыстам і злачынцам.

Еўрадэпутат ад Літвы Пятрас Астравічус катэгарычна ацаніў гісторыю з пасадкай самалёта Ryanair у Беларусі ў траўні 2021 года: "Угон самалёта — гэта акт тэрарызму. У большасці дэпутатаў Еўрапарламента няма ў гэтым сумневаў".

Экс-міністр абароны Польшчы Радаслаў Сікорскі ў сваім выступе згадаў знікненне палітычных апанентаў Лукашэнкі Віктара Ганчара, Юрыя Захаранкі ды іншых. "Маштаб рэпрэсій у Беларусі беспрэцэдэнтны для ўсяго рэгіёна. Лукашэнка тэрарызуе мірнае насельніцтва. Мы павінны паставіць пытанне адказнасці ў рамках Міжнароднага крымінальнага суда"

Кіраўнік НАУ Павел Латушка падкрэсліў, што ў Беларусі перастала дзейнічаць права, а закон ператварыўся ў інструмент рэпрэсій. "Таму як юрыст, як дыпламат я перакананы, што прававы ціск — гэта найважнейшы інструмент, які дапаможа Беларусі стаць свабоднай", — заявіў ён.

Латушка згадаў словы ўрадэжнца Навагрудка Алама Міцкевіча: "Каб краіна магла жыць, трэба, каб жылі правы".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі