Асуджаны на "хімію" лідар гурта Gods Tower з'ехаў з Беларусі

Асуджаны на "хімію" лідар гурта Gods Tower з'ехаў з Беларусі

Асуджаны на "хімію" лідар гурта Gods Tower Уладзіслаў Наважылаў з'ехаў з Беларусі. Ён знаходзіцца ў бяспецы, паведамляе тэлеграм-канал @by_culture.

У чэрвені гомельскі суд пакараў Наважылава трыма гадамі "хіміі" з накіраваннем у папраўчую ўстанову. Музыку прызналі вінаватым у абразе старшыні Гомельскага аблвыканкама Генадзя Салаўя.

"Этот Соловей — крайне г***** [неразумны] б**** [самец свінні]", — напісаў летась у Facebook Уладзіслаў Наважылаў. Ён тлумачыў, што на яго думку, чыноўнік не выконваў сваіх абавязкаў, бо не мог адказаць на пытанні людзей, да якіх выходзіў у жніўні 2020 года.

На відэа — гутарка Еўрарадыё з Наважылавым пасля абвешчанага прысуда.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі