Атачэнне Зяленскага гатовае замірыцца з Лукашэнкам? Эфір з Магдам
Нягледзячы на абстрэлы ўкраінскіх гарадоў з тэрыторыі Беларусі расійскімі ракетамі, афіцыйны Кіеў працягвае ў адказ паводзіць сябе досыць асцярожна. З аднаго боку, гэта зразумела: Кіеву не патрэбны “другі фронт” у той час, калі і так вельмі складаная сітуацыя на поўдні і ўсходзе краіны. Але часам гэтая асцярожнасць выглядае занадта перабольшанай.
Што не так з пазіцыяй адміністрацыі Зяленскага адносна Лукашэнкі? Нацыянальныя інтарэсы ці маральныя каштоўнасці мусяць быць важнейшымі падчас вайны? Ці варта Кіеву лезці ва “ўнутраныя” справы Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае дырэктар украінскага Інстытута сусветнай палітыкі Яўген Магда.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.