Australian Open без першай ракеткі свету: Джокавіча дэпартуюць з Аўстраліі

Australian Open без першай ракеткі свету: Джокавіча дэпартуюць з Аўстраліі

Першая ракетка свету Новак Джокавіч усё ж не згуляе на Australian Open. Серб прайграў суд за сваю візу і будзе дэпартаваны з Аўстраліі.

Гэта быў сапраўдны серыял: Джокавіч атрымаў дазвол на ўдзел у турніры без прышчэпкі ад COVID-19. Але не згадаў пра гэта ў заяве на аўстралійскую візу. Таму 5 студзеня віза была ануляваная.

Джокавіч аспрэчыў гэта ў судзе — яму вярнулі візу, дазволілі ўдзельнічаць у Australian Open і нават правялі лёсаванне з яго ўдзелам. Паралельна высветлілася, што тэнісіст, магчыма, падрабіў станоўчы тэст на COVID-19 ад 16 снежня.

На падставе гэтага тэста ён атрымаў дазвол не рабіць прышчэпку, але 17 снежня Джокавіч ужо ўручаў узнагароды маладым сербскім тэнісістам, а 18 снежня даваў інтэрв'ю.

Цяпер візу Джокавіча ізноў анулявалі. Першай ракетцы свету забароняць уезд у Аўстралію на тры гады.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі