Аўстрыец прабіраўся праз мяжу, каб жыць у Беларусі

Аўстрыец прабіраўся праз мяжу, каб жыць у Беларусі

Каля поўначы 8 жніўня ў Камянецкім раёне Брэстчыны сігналізацыйны комплекс заставы "Навасёлкі" зафіксаваў рух невядомага чалавека, які ішоў з Польшчы ў Беларусь. Падрабязнасці здарэння распавядае прэс-служба Памежнага камітэта.

На ўчастак адразу ж адправілася трывожная група. Памежнікі пусцілі па слядах службовага сабаку і неўзабаве затрымалі парушальніка. Гэта быў 45-гадовы грамадзянін Аўстрыі. Мужчына заявіў, што больш не хоча заставацца ў сваёй краіне, а плануе жыць у Беларусі.

Падчас агляду ў парушальніка мяжы выявілі зменныя рэчы, тэлефон, планшэт, нож, кусачкі, нажоўку, грошы і аптычны прыцэл. 

Пасля разбіральніцтва аўстрыйца вярнулі ў Польшчу, адкуль ён прыйшоў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі