Аўтамабілісты ў чарзе на беларуска-польскай мяжы арганізавалі дружыны

Мяжа Польшчы і Беларусі

Мяжа Польшчы і Беларусі / t.me/granica_bypl

У даўжэзных аўтамабільных чэргах на беларуска-польскай мяжы стыхійна ўтварыліся дружыны. Добраахвотнікі-дружыннікі не пускалі нікога праехаць мяжу па-за агульнай чаргой, піша MOST.

Напярэдадні Калядаў, як распавядала Еўрарадыё, у Польшчы ўтварыліся вялізныя чэргі на ўезд у Беларусь. Людзі праводзяць у іх гадзіны, а то і суткі.

Некаторыя аўтамабілісты куплялі месца, каб хутчэй прайсці мяжу. Супраць іх і аб'ядналіся добраахвотнікі. Тых, хто спрабаваў праехаць хутчэй, яны адпраўлялі ў канец чаргі.

Праўда, не абыходзілася і без інцыдэнтаў. Беларуска Кацярына ехала ў Беларусь з братам, у машыне было чацвёра непаўналетніх дзяцей. Па яе словах, самае складанае ў чарзе — немагчымасць схадзіць у прыбіральню: "Калі ты стаў у чаргу, то павінен стаяць у ёй да апошняга, нягледзячы на натуральныя патрэбы. Калі захочаш ад'ехаць на 20 хвілін, то па вяртанні сваё месца заняць ужо наўрад ці атрымаецца — сфармаваная дружына беларусаў-добраахвотнікаў папросіць стаць у самы канец чаргі".

Польская паліцыя выпісвала штрафы ў 1500 злотых тым, хто парушаў правілы.

Беларуска кажа: ім вярнуцца на сваё месца дапамагло тое, што яны памяталі, дзе стаяла паліцыя. Толькі тады дружыннікі адчапіліся і прапусцілі яе на ранейшае месца. "Пасля гэтага выпадку мы кожны раз фатаграфавалі сваё месца, калі з'язджалі ў прыбіральню ці па ежу, і па вяртанні паказвалі ўсім фатаграфіі, каб яны не задавалі лішніх пытанняў", — дадае Кацярына.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі