Аўтамабільнае паліва не патаннела ў Беларусі

АЗС у Беларусі / oilpoint.com.ua
АЗС у Беларусі / oilpoint.com.ua

На выходных 16-17 траўня аўтамабільнае паліва не патаннела ў Беларусі. Пасля пяці тыдняў запар, калі кожныя выхадныя паліва таннела на 1 капейку, канцэрн "Белнафтахім" вырашыў не мяняць цэны на запраўках.

Нагадаем, з пачатку сакавіка па пачатак красавіка бензін і дызельнае паліва ў Беларусі не даражэлі, а з пачатку красавіка да пачатку траўня таннелі. За гэты час цэны ўпалі на 5 капеек за літр ДТ і кожнага віда бензіну. Аднак на гэтых выхадных падзенне коштаў спынілася.

Такім чынам, АІ-92-К5-Еўра, як і раней, будзе каштаваць 1,68 рубля, АІ-95-К5-Еўра — 1,78 рубля, АІ-98-К5-Еўра — 2 рублі, дызельнае паліва — 1 , 78 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі