Аварыя з удзелам чатырох машын адбылася ў цэнтры Мінска (ФОТА)
Уначы з 18 на 19 ліпеня на скрыжаванні вуліцы Казлова і праспекта Незалежнасці ў Мінску сутыкнуліся адразу чатыры аўтамабілі. Мацней за іншых пацярпелі аўтамабіль маркі Peugeot і Nissan. Агенцтва “Интерфакс” паведамляе, што аварыя абыйшлася без ахвяр. Падрабязнасці здарэння высвятляюцца.