Авіяцыя нанесла ўдары па лякарнях у Сірыі. Ёсць загінулыя

Авіяцыя нанесла ўдары па лякарнях у Сірыі. Ёсць загінулыя

На поўначы Сірыі па дзвюх лякарнях былі нанесеныя авіяўдары. Пры бамбаванні загінулі прынамсі 10 чалавек, перадае BBC.

У правінцыі Ідліб авіяцыя разбамбіла лякарню, якая працавала пры падтрымцы міжнароднай арганізацыі "Дактары без межаў". Лёс як мінімум васьмі супрацоўнікаў лякарні пасля гэтага невядома. Сама арганізацыя "Дактары без межаў" не змагла вызначыць, чыя авіяцыя нясе адказнасць за абстрэл лякарні.

Тым часам арганізацыя "Сірыйскі цэнтр назірання за выкананнем правоў чалавека", якая базуецца ў Лондане, заяўляе, што авіяўдар быў нанесены расійскай авіяцыяй, а ахвярамі сталі не менш за дзевяць чалавек.

Акрамя таго, пад абстрэл авіяцыі трапіла лякарня ў горадзе Аазаз. Там загінулі прынамсі 10 чалавек. Турэцкі прэм'ер-міністр Ахмет Давутаглу таксама абвінаваціў у гэтым Расію.

Раней Масква называла хлуснёй паведамленні, што ў выніку яе ракетных і бомбавых удараў гінуць мірныя жыхары.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі