"Айлендэрс" Міхаіла Грабоўскага выбыў з барацьбы за Кубак Стэнлі

Міхаіл Грабоўскі верагодна зможа згуляць за хакейную зборную Беларусі на чэмпіянаце свету ў Чэхіі. Пра гэта стала вядома, пасля таго, як "Айлендэрс", за які выступае беларус, выбыў з барацьбы за Кубак Стэнлі. У сёмым матчы серыі першага раўнда плэй-оф "Айлендэрс" у гасцях прайграў "Вашынгтону" — 1:2 (0:0, 0:1, 1:1). Лік у серыі стаў 4:3 на карысць апошняга.

Грабоўскі ў згаданым матчы правёў на пляцоўцы 14 хвілін 20 секунд, здзейсніў два сілавыя прыёмы, заблакаваў адзін кідок сапернікаў (паказчык карыснасці — 0).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі