Азаранка абыграла Сасновіч у ¼ фіналу парнага разраду турніра ў Рыме
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка ў ¼ фіналу парнага разраду турніра ў Рыме выбіла з барацьбы за тытул сваю суайчынніцу Аляксандру Сасновіч. Азаранка гуляла ў пары з аўстралійкай Эшлі Барці, а Сасновіч — з украінкай Лесяй Цурэнка. Матч быў двухсэтавы і скончыўся з лікам 6:2, 6:4.
Цяпер беларуска-аўстралійскі тандэм згуляе з чэшскім дуэтам Барбора Крэйчыкава / Кацярына Сінякова.
Напярэдадні ў ¼ фіналу адзіночнага разраду Азаранка саступіла прадстаўніцы Чэхіі Караліне Плішкавай.