Азаранка па-ранейшаму займае 31-е месца ў рэйтынгу WTA

29 снежня апублікаваны абноўлены рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі. 25-гадовая беларуска Вікторыя Азаранка ўтрымала за сабой 31-е месца, у яе 1492 балы. У першай дзясятцы не адбылося зменаў. Па-ранейшаму першы радок у 33-гадовай амерыканкі Серэны Уільямс — 8485 ачкоў, 27-гадовая расіянка Марыя Шарапава на другім месцы — 7050 балаў.

20-гадовая беларуска Аляксандра Сасновіч па-ранейшаму займае 144-е месца, у яе 383 балы. У 26-гадовай Вольгі Гаварцовай 365 ачкоў і 149-ы радок у рэйтынгу.

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі