Азаранка прайграла Кербер і выбыла з Australian Open

Азаранка прайграла Кербер і выбыла з Australian Open

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая займае 16-е месца ў сусветным рэйтынгу, не змагла прабіцца ў паўфінал адкрытага чэмпіянату Аўстраліі. У ¼ фіналу яна саступіла шостай ракетцы свету Ангеліцы Кербер з Нямеччыны — 3:6, 5:7. Адметна, што раней Азаранка заўсёды выйгравала менавіта ў гэтай саперніцы.

Да гэтай няўдачы беларуска лёгка абыграла на Australian Open бельгійку Элісан Ван Эйтванк, чарнагорку Данку Кавініч, японку Наомі Осаку і чэшку Барбару Стрыкаву.

Раней Азаранка двойчы рабілася пераможцай гэтага турніру — у 2012 і 2013 гадах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі