Азаранка прайграла Петкавіч на турніры ў Вялікабрытаніі
У выстаўным матчы на турніры The Boodles у Вялікабрытаніі беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка (№87 у рэйтынгу WTA) прайграла Андрэа Петкавіч (№93) з Германіі.
Як піша tut.by, Азаранка ўзяла ў суперніцы ўсяго 4 геймы. Гульня, якая доўжылася 1 гадзіну 11 хвілінаў, скончылася з лікам 1:6, 3:6 на карысць немкі.
Дарэчы, сёння стала вядома, што Азаранка атрымала Wild Card на турнір Coupe Rogers у Манрэалі. Ён адбудзецца ў жніўні.