Азаранка выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Брысбене
Вікторыя Азаранка
Вікторыя Азаранка (23-я ў рэйтынгу WTA) выйшла ў чвэрцьфінал турніру ў Брысбене (Аўстралія). У матчы 1/8 фіналу беларуска абыграла ў двух сэтах францужанку Клару Бюрэль (56) — 7:5, 6:2. У стартавым паядынку была перамога над расіянкай Ганнай Калінскай (80) — 6:1, 7:6(10:8). У пятніцу ў 1/4 фіналу Азаранка сустрэнецца з Аленай Астапенка (12) з Латвіі.
У чацвер у паядынку 1/8 фіналу Арына Сабаленка (2) згуляе з Чжу Лінь (33) з КНР.
Quarterfinal ticket booked
— Brisbane International (@BrisbaneTennis) January 4, 2024
Two-time champion @vika7 is moving on after defeating Clara Burel in straight sets, 7-5 6-2 #BrisbaneTennis pic.twitter.com/f0PdDw1Taq
Saving a match point and converting her fifth in the deciding-set tiebreak
— wta (@WTA) January 3, 2024
Zhu Lin edges past Collins to set up a clash with top seed Sabalenka!#BrisbaneTennis pic.twitter.com/LX7if1az88
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.