Азаранка выйшла ў трэці круг Уімблдона, а Сасновіч — у другі

Дождж і Уімблдон / Reuters
Дождж і Уімблдон / Reuters

Вікторыя Азаранка (20-я ў сусветным рэйтынгу) выйшла ў трэці круг Уімблдона. У чацвер яна абыграла Надзю Падарошку (80) з Аргенціны — 6:3, 6:0. Іх паядынак працягваўся амаль паўтары гадзіны. У 1/16 фіналу беларуская тэнісістка сустрэнецца з расіянкай Дар'яй Касаткінай (10).

Некаторыя паядынкі перарываюцца і пераносяцца з-за ўмоў надвор'я ці надыходу цемры. Так сталася з Аляксандрай Сасновіч (69). У выніку яна ўсё ж абыграла іспанку Нурыю Парызас Дыяс (105) — 6:2, 6:1. Наступная саперніца — Петра Квітава з Чэхіі, 9-я ракетка свету. Іх паядынак прызначаны на пятніцу.

У 1/32 фіналу Уімблдона Арына Сабаленка (2) сустрэнецца з Варварай Грачовай (41) з Францыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі