Ілля Івашка выйшаў у другі круг Уімблдона

Надвор'е ўносіць свае карэктывы ў расклад турніру / Reuters
Надвор'е ўносіць свае карэктывы ў расклад турніру / Reuters

Ілля Івашка выйшаў у другі круг Уімблдона. У стартавым паядынку беларускі тэнісіст, 102-гі ў рэйтынгу АТП, абыграў аргенцінца Федэрыка Корыя, 104-га — 4:6, 6:4, 6:3, 6:0. Гульня працягвалася дзве з паловай гадзіны.

Наступны сапернік Івашкі — Грыгор Дзімітраў (24) з Балгарыі.

Раней у 1/32 фіналу Уімблдона выйшлі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі