Азаранка застаецца ў рэйтынгу WTA на 20-м месцы

Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка застаецца ў абноўленым рэйтынгу WTA на 20-м месцы. У яе 2 271 ачко. Яшчэ адна наша суайчынніца Вольга Гаварцова паднялася з 69-га на 68-е месца, у яе 848 балаў. Беларуска Аляксандра Сасновіч засталася на 118-й пазіцыі ў рэйтынгу (496 ачкоў).

Першая тройка нязменная — амерыканка Серэна Уільямс (12 721), румынка Сімона Халеп (6 130), расіянка Марыя Шарапава (6 035). Чэшка Петра Квітава паднялася з пятага месца на чацвёртае, адкуль на яе ранейшую пазіцыю апусцілася датчанка Каралін Вазняцкі.

Нагадаем, сёння пройдуць першыя паядынкі асноўнай сеткі US Open (адкрытага чэмпіянату ЗША). Вікторыя Азаранка сустрэнецца з Люсі Храдзецкай з Чэхіі (56-е месца), Вольга Гаварцова — з Ірынай-Камеліяй Бегу з Румыніі (28), а Аляксандра Сасновіч, якая прабілася праз кваліфікацыю — з Сабін Лісіцкі з Нямеччыны (24-е месца ў рэйтынгу).


Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі