Азаранка заявіла, што згуляе за Беларусь у матчы супраць Расіі

Азаранка заявіла, што згуляе за Беларусь у матчы супраць Расіі

Вікторыя Азаранка заявіла, што сёлета згуляе за Беларусь у матчы Кубка Федэрацыі супраць Расіі. Пра гэта яна напісала ў сваім твітары.

"Я хачу афіцыйна пацвердзіць свой удзел у Кубку Федэрацыі ў Маскве ў гэтыя выходныя! Спадзяюся ўбачыць пабольш нашых балельшчыкаў", — паведаміла тэнісістка.

У лютым беларуская каманда сустракалася з канадкамі, і Азаранка не ўдзельнічала ў гэтым паядынку. Тым не менш поспех быў на баку нашых суайчынніц, і цяпер беларуская зборная ўпершыню будзе гуляць у плэй-оф Сусветнай групы Кубка Федэрацыі. Пераможца спаборніцтва паміж Беларуссю і Расіяй выйдзе ў чвэрцьфінал турніру. Каманда, якая прайграла, пачне 2017 год з сустрэчы ў II Сусветнай групе.

Матчы адбудуцца 16-17 красавіка ў Маскве.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі