Азаранка зноў прайграла Світолінай
Вікторыя Азаранка не змагла зрабіць сабе падарунак на дзень нараджэння / twitter.com/mubadalacitidc/
Беларуска Вікторыя Азаранка зноў прайграла ўкраінцы Эліне Світолінай. Гэта быў паядынак першага раўнду тэніснага турніру WTA ў Вашынгтоне. Світоліна яго выйграла з лікам 7:6(7:2), 6:4. Гульня працягвалася 1 гадзіну і 48 хвілін.
Такім чынам, Азаранка не змагла зрабіць сабе падарунак на дзень нараджэння. Ёй споўнілася 34 гады.
9 ліпеня Вікторыя Азаранка прайграла Эліне Світолінай у 1/8 фіналу Уімблдона — 6:2, 4:6, 6:7(9:11).
Finishing with a FLOURISH @ElinaSvitolina | #MubadalaCitiDCOpen pic.twitter.com/eUbnnaHU38
— Mubadala Citi DC Open (@mubadalacitidc) August 1, 2023
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.