Азаронак патлумачыў, чаму "экстрэмісцкім" прызналі антыбеларускі тэлеграм-канал

Telegram, ілюстрацыйнае фота

Telegram, ілюстрацыйнае фота

Тэлеграм-канал "За Саюзную дзяржаву Беларусі і Расіі" прызнаны ў Беларусі "экстрэмісцкім". Канал мае прарасійскую скіраванасць, яго рэпосціць прарасійская актывістка Вольга Бондарава.

Хутчэй за ўсё, прычына такога рашэння — у асобе яго аўтара. Гэты канал вядзе расійскі журналіст Сяргей Шыптэнка, якога шэсць гадоў таму асудзілі ў Беларусі па справе Regnum. Гэта вынікае з заявы прапагандыста Рыгора Азаронка.

Беларускі суд у 2018 годзе асудзіў трох чалавек, якія працавалі на расійскае інфармагенцтва Regnum. Іх прызналі вінаватымі ў распальванні нацыянальнай варожасці. Дзмітрый Алімкін, Юрый Паўлавец і Сяргей Шыптэнка былі асуджаныя на пазбаўленнн волі на пяць гадоў з адтэрміноўкай у тры гады.

Азаронак называе Шыптэнку "экс-сілавіком, звольненым адусюль за п'янку і невыносны характар". Паводле яго, у канале Шыптэнкі "былі пасажы накшталт "цяпер Расія развязвае пытанне з расійскім Кіевам, а потым гэтак жа будзе развязваць пытанне з Мінскам". Ну, кшталту бамбіць".

Таксама прапагандыст сцвярджае, што аўтар забароненага тг-канала нібыта абражаў Лукашэнку, беларускіх журналістаў і дэпутатаў і наогул "палівае Беларусь брудам".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі