Азербайджан абвясціў пра “аднабаковае спыненні агню” ў Карабаху
Азербайджан абвясціў пра “аднабаковае спыненне агню” ў Нагорным Карабаху. Паводле заявы азербайджанскага Міністэрства абароны, гэта азначае, што такім чынам краіна пачула заклікі міжнароднай супольнасці спыніць гвалт. Але ж пры гэтым афіцыйны Баку абяцае аднавіць ваенныя дзеянні, калі армянскі бок не падтрымае перамір'е.
Карабахскія ваенныя і мінабароны Арменіі сцвярджаюць са свайго боку, што баі ў рэгіёне працягваюцца.
Канфлікт паміж Азербайджанам і Арменіяй пачаўся з-за Нагорнага Карабаха ў 1988 годзе, калі населеная пераважна армянамі Нагорна-Карабахская аўтаномная вобласць заявіла аб выхадзе з Азербайджанскай ССР.
У 1994 годзе пры пасярэдніцтве Масквы было падпісана перамір'е, якое паклала канец актыўных баявых дзеянняў у рэгіёне, але якое пакінула Карабах і навакольныя яго раёны Азербайджана пад кантролем армян.
За шэсць гадоў вайны загінулі больш як 30 тысяч чалавек.
Мірнае ўрэгуляванне зайшло ў тупік пасля перамоваў лідараў Арменіі і Азербайджана ў 2009 годзе.
У апошнія гады адбылося некалькі сур'ёзных узброеных сутыкненняў на лініі судакранання бакоў, перадае ВВС.