Азербайджан пацвердзіў, што вядзе перамовы пра пастаўкі нафты ў Беларусь

Азербайджан пацвердзіў, што вядзе перамовы пра пастаўкі нафты ў Беларусь

Баку і Мінск абмяркоўваюць выкарыстанне нафтаправоду Адэса-Броды для магчымай пастаўкі нафты ў Беларусь. Пра гэта заявіў афіцыйны прадстаўнік Дзяржаўнай нафтакампаніі Азербайджана (SOCAR) Ібрагім Ахмедаў.

"Выкарыстанне нафтаправоду Адэса-Броды абмяркоўваецца як адна з магчымых опцый", — цытуе ТАСС яго словы.

Напярэдадні кіраўнік Азербайджана Ільхам Аліеў у кулуарах форуму ў Давосе заявіў, што Беларусь магла б купляць нафту ў Азербайджане праз трэйдынгавыя аперацыі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі